Кіно11

У Лос-Анджэлесе пройдзе 88-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар»

У Лос-Анджэлесе ў Dolby Theatre на Галівудскім бульвары ў нядзелю адбудзецца 88-я цырымонія ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар».

tatler.ru

Прэмія будзе ўручацца ў 24 намінацыях. Галоўная намінацыя — «найлепшы фільм». У ёй заяўлены карціны «Шалёны Макс. Дарога лютасці» Джорджа Мілера, «Гульня на паніжэнне» Адама Макея, «Выжылы» Алехандра Гансалеса Іньярыту, «Шпіёнскі мост» Стывена Спілберга, «Бруклін» Джона Краўлі, «Пакой» Леанарда Абрахамсана, «У цэнтры ўвагі» Тома Макарці, «Марсіянін» Рыдлі Скота. У намінацыі «найлепшы рэжысёр» прысутнічаюць тыя ж Макей, Іньярыту, Мілер, Абрахамсан і Макарці.

У намінацыі «найлепшая мужчынская роля» заяўлены Леанарда Дзі Капрыа («Выжылы»), Эдзі Рэдмейн («Дзяўчына з Даніі»), Браян Крэнстан («Трамба»), Майкл Фасбендэр («Стыў Джобс») і Мэт Дэйман («Марсіянін»). У аналагічнай «жаночай» намінацыі — Кейт Бланшэт («Кэрал»), Бры Ларсан («Пакой»), Сірша Ронан («Бруклін»), Джэніфер Лоўрэнс («Джой»), Шарлота Рэмплінг («45 гадоў»).

Галоўнай інтрыгай маючай адбыцца цырымоніі эксперты лічаць барацьбу за «Оскара» ў намінацыі «найлепшая мужчынская роля». У гэтай намінацыі шосты раз заяўлены Дзі Капрыа — пяць разоў да гэтага ён прайграваў у барацьбе за статуэтку, што яго шматлікія прыхільнікі расцэньваюць як несправядлівасць. 

Кадр з фільма «Выжылы»

Падтрымку Дзі Капрыа перад цырымоніяй ўручэння «Оскара» аказваюць па ўсім свеце — так, лонданскі кінатэатр «Адэон» да 28 лютага змяніў назву і цяпер называецца «Леадэон». 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць