Вызначыўся трэці чвэрцьфіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Ім стала партугальская «Бенфіка», што выйграла ў гасцях у расійскага «Зеніта» з лікам 2:1 (Гайтан, 85, Таліска, 90 — Халк, 69).
Першы матч выйгралі партугальцы з лікам 1:0.
А 22:45 пачнецца гульня «Чэлсі» — ПСЖ (першы матч — 1:2).
Два чвэрцьфіналісты вызначыліся ў аўторак: імі сталі «Рэал» і «Вольфсбург».
Астатнія чатыры матчы 1/8 фіналу пройдуць на наступным тыдні.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары