Меркаванні2222

Бяляцкі: Я думаю, нам было б пра што з Чыжом паразмаўляць, калі б мы апынуліся ў адной камеры

Праваабаронцы будуць сачыць за выкананьнем правоў бізнэсоўцаў Юрыя Чыжа і Яўгена Баскіна падчас сьледзтва і ўтрыманьня пад вартай, хоць самі гэтыя крымінальныя справы не ўваходзяць у кола інтарэсаў праваабаронцаў.

Пра гэта заявіў Свабодзе кіраўнік зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«Калі будуць дадзеныя, што да іх, напрыклад, ужываюцца недазволеныя мэтады допыту, што на іх аказваецца ціск падчас сьледзтва, натуральна, што такія дадзеныя мы агучваем, зьбіраем і аналізуем. Нас цікавяць умовы ўтрыманьня, умовы сьледзтва адносна ўсіх грамадзян Беларусі — гэта ўваходзіць у кола зацікаўленасьцяў праваабарончых арганізацыяў. Але справы гэтыя не зьяўляюцца палітычна матываванымі, таму па сутнасьці сваёй гэта ня наша сфэра», — падкрэсьліў ён.

Цікава, што Юрыю Чыжу прад’яўлена абвінавачваньне па тым жа артыкуле, па якім быў у 2011 годзе асуджаны Алесь Бяляцкі — ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.

Былы палітвязень ставіцца да гэтай акалічнасьці з гумарам:

«Я думаю нам было б пра што зь ім паразмаўляць, калі б мы апынуліся ў адной камэры. Гэты артыкул вельмі расьцягнуты: там меры пакараньня ад «хіміі» да 7 гадоў турэмнага зьняволеньня. І гэта дае пэўныя магчымасьці для торгу. Я згодны са Сьвятланай Калінкінай, што Чыжа будуць зараз проста «стрыгчы», шантажаваць пэўным чынам, прымушаць аддаць як мага больш грошай — і за гэта супраць яго, можа, будуць ужытыя не такія суровыя меры пакараньня.

Што тычыцца маёй справы, то там такога адкрытага торгу не было, хоць пракурор казаў, што калі б прызнаў віну, то пракуратура ўлічыла б гэта. У справе Чыжа шмат што залежыць ад яго самога, ад яго лініі паводзін», — кажа ён.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць