Ваўкавыскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да жыхаркі Ваўкавыска Харытонік Валянціны Якаўлеўны, 1961 года нараджэння, бухгалтара разлікова-касавага цэнтра адной з банкаўскіх устаноў горада, што падазраецца ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў у асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 КК РБ).

З заявамі аб здзяйсненні злачынства звярнуліся сямёра жыхароў Ваўкавыска, якія з'яўляюцца сваякамі і сябрамі Харытонік.
Яны сказалі, што з 2012 па сакавік 2016 года жанчына ўзяла ў іх у пазыку грашовыя сродкі, агульная сума якіх перавышае 2 мільярды 200 мільёнаў рублёў. Абяцала атрыманне павышаных працэнтаў за карыстанне грашыма, абгрунтоўваючы сваёй пасадай у банку.
27 сакавіка 2016 г. не маючы намеру вяртаць узятыя грашовыя сродкі, Валянціна Харытонік падчас свайго адпачынку выехала ў Маскву разам з мужам і дачкой.
Пры гэтым вывезла з хаты большасць рэчаў, а сваякам пакінула ліст, у якім паведаміла пра нежаданне вяртаць ім узятыя ў пазыку грошы.
У ходзе расследавання крымінальнай справы следчыя наклалі арышт на дом, зямельны ўчастак і выяўленую падчас ператрусу маёмасць падазраванай. Аб выпадку праінфармавана банкаўская ўстанова, у якім працавала Харытонік. Паводле папярэдняй інфармацыі, з боку працадаўцы прэтэнзій матэрыяльнага плана да бухгалтара не маецца. Канчаткова гэтае пытанне будзе высветлена ў ходзе далейшага расследавання крымінальнай справы.
Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі праводзіцца работа, накіраваная на высвятленне месцазнаходжання зніклай падазраванай. Акрамя таго, устанаўліваюцца іншыя грамадзяне, якія маглі пацярпець ад дзеянняў Харытонік В.Я. Звяртацца па гэтым пытанні, а таксама аказаць дапамогу ў расследаванні можна па тэлефонах: (8-01512) 7-51-69 або 102.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары