Сёння барысаўскі БАТЭ правядзе матч кваліфікацыі плэй-оф Лігі Еўропы ў гасцях супраць казахстанскай «Астаны». Пачатак у 17:00. Матч павінен трансляваць «Беларусь-2».
Гульня ў адказ — праз тыдзень у Барысаве (25 жніўня, 21:00).
Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі Еўропы.
БАТЭ пачынаў летнюю кваліфікацыю ў Лізе чэмпіёнаў, але ў 3-м раўндзе сенсацыйна саступіў ірландскаму «Дандалку» (1:0, 0:3).
Дарэчы, учора «Дандалк» прайграў у кваліфікацыі плэй-оф ЛЧ на сваім полі польскай «Легіі» з лікам 0:2.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары