Здарэнні22

У Камянецкім раёне ў рацэ знайшлі 8 кг ртуці

У Камянецкім раёне знойдзеныя прыблізна восем кілаграмаў ртуці.

Як паведамілі БелаПАН у Брэсцкім абласным упраўленні МНС, 19 жніўня ў 15.25 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Камянецкага РАНС паступіла інфармацыі пра знаходжанне на дне ракі Лясная каля вёскі Дзямянчыцы двух ёмістасцяў, як меркавалася, з ртуццю.

Шкляныя ёмістасці аб'ёмам 0,5 літра кожная за 10 метраў ад берага на глыбіні прыблізна 1,5 метра ўбачыў 39-гадовы мужчына падчас падводнага палявання ля моста. Адна ёмістасць была пад гумавым коркам, другая — адкаркаваная. Крыху ртуці з яе выцекла на дно ракі. Мужчына вынес ёмістасці, у якіх было прыблізна 8 кг ртуці, на бераг.

Рэшткі ртуці, што вылілася, і ртуцьзмяшчальныя адходы канфіскавалі пазаштатныя ратавальнікі-вадалазы пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. Абследаваная акваторыя ракі ў раёне моста — ёмістасцяў з ртуццю больш не выяўлена.

Згодна са звесткамі МНС, забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося, візуальных сведчанняў мору рыбы не зафіксавана. Пацярпелых няма. Ртуць змешчаная на склад часовага захоўвання для наступнай утылізацыі.

22 жніўня спецыялістамі Брэсцкай абласной лабараторыі рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя будзе ўзятая вада для аналізу на ўтрыманне шкодных прымешак.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць