Грамадства4747

SOS! У Астраўцы высякаюць векавыя дубы

Жыхары Астраўца абураныя: у сувязі з разбудовай горада вакол яго знішчаюць векавыя дубы. «На гэтым месцы будуць пракладаць газаправод», — апраўдваецца дырэктар мясцовага вытворча-рамонтнага ўчастка Казімір Багдановіч. Але няўжо нельга было абмінуць такое хараство?

«Месца ім мала! Высякаюць такія дрэвы, якія былі б аздобай любога горада, любога квартала! Ды ў любой краіне людзі гатовыя дорага заплаціць, каб мець такі прыгожы дуб на сваёй вуліцы, а ў нас трацяць бензін і псуюць пілы на зразанне», — эмацыйна напісаў нам чытач з Астраўца, які папрасіў падпісаць яго Мар'янам (адрас у Рэдакцыі ёсць).

Высветлілася, што займаецца работамі даччынае прадпрыемства мясцовага ЖКГ пад назвай «Вытворча-рамонтны ўчастак».

Там пацвердзілі, што некалькі дубоў на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Незалежнасці на выездзе з Астраўца сапраўды падлягаюць знішчэнню.

Гэта абумоўлена планам забудовы, які ўжо прайшоў усе экспертызы і зацверджаны. На гэтым месцы будуць пракладаць газаправод, кажа дырэктар прадпрыемства Казімір Багдановіч.

Але ў «Вытворча-рамонтным ўчастку» запэўнілі, што знішчаныя будуць толькі некалькі дрэваў. «Можа тры, можа чатыры», — кажа Багдановіч.

Тым часам «Наша Ніва» атрымала ўжо іншы ліст ад чытачоў Вячаслава П. і Дзіяны Д., якія скардзяцца, што «пад нож» пойдзе цэлы ландшафтны луг — больш за 40 дрэваў. Вось гэты:

Гэта нібыта будзе выклікана будоўляй новага мікрараёна паміж вёскамі Каменка, Слабодка і самім Астраўцом.

Але ж у вытворча-рамонтным участку кажуць, што пра гэта ім нічога не вядома — ва ўсякім разе пакуль што, загад на знішчэнне дрэваў не паступіў, сцвярджае дырэктар Багдановіч.

«Наша Ніва» будзе далей сачыць за сітуацыяй, але звароты ў мясцовыя кантралюючыя органы павінны пісаць і самі жыхары, каб зберагчы мясцовую прыгажосць.

Адрас Астравецкага райвыканкама: 231201, г. Астравец, вул. К.Маркса, 2. Тэлефон: (01591) 2-12-24. Займаецца такімі пытаннямі аддзел ЖКГ і галоўны архітэктар раёна.

Каментары47

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць