Улада1919

Памежная служба Украіны абвяргае заяву Лукашэнкі пра паток зброі праз мяжу з Беларуссю

Мяжа з Беларуссю надзейна ахоўваецца. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам Укрінфарма сказаў памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны — прэс-сакратар Алег Слабадзян, каментуючы выказванні прэзідэнта Беларусі пра патокі зброі праз мяжу.

«Мы не фіксуем на дадзены момант істотных патокаў вывазу зброі з Украіны. Адзінкавыя выпадкі здараюцца, але казаць пра тое, што існуюць нейкія стабільныя трафікі або цэлыя каналы, падставаў няма. Словы прэзідэнта суседняй дзяржавы я не магу каментаваць, але сітуацыя не мае такога маштабнага характару, як гаворыцца ў заяве», — падкрэсліў Слабадзян.

Ён пацвердзіў свае словы афіцыйнымі дадзенымі Дзяржаўнай памежнай службы, паводле якіх за 9 месяцаў на беларускай мяжы памежнікі затрымалі 49 адзінак зброі. Сярод яе 28 адзінак — з Беларусі на ўезд ва Украіну і 21 — на выезд з Украіны.

Гэта значыць, растлумачыў Слабадзян, з Беларусі ўвозілася больш зброі, чым вывозілася з Украіны. Таксама было канфіскавана 242 боепрыпасы і 0,5 кг выбухоўкі, якую ўвозілі ва Украіну з Беларусі.

Слабадзян падкрэсліў, што, па ўсіх паказчыках, зброі вывозілі з Украіны менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле інфармацыі беларускага боку, якую яна прадастаўляе ўкраінскай ў рамках абмену, больш зброі яны затрымалі на мяжы з Літвой — гэта больш за 5 тысяч адзінак зброі, падсумаваў Слабадзян.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі і блогерамі з Расіі, што з Украіны ў Беларусь ідзе вялікі паток зброі. «Мы грудзьмі закрываем 1200 кіламетраў мяжы з Украінай, таму што патокам ідзе зброя, выбухоўка. Мы іх ужо затрымліваем не толькі на мяжы, але і на чыгуначным вакзале. Нам вельмі няпроста», — заявіў Лукашэнка і дадаў, што патрэбныя вялікія намаганні і затраты, каб падтрымліваць бяспеку на ўкраінскай мяжы.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць