Улада1313

МЗС: Рэзалюцыя Еўрапарламента наносіць шкоду нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС

Рэзалюцыя Еўрапарламента наносіць шкоду працэсу нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС, які толькі акрэсліўся. Так пракаментаваў учарашні дакумент Еўрапарламента начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

«Так, мы азнаёміліся з чарговым тварэннем па Беларусi, адштампаваным у сценах Еўрапарламента. Адчуванне адно — «дэжа вю» або «мы гэта ўжо праходзілі», — сказаў Мірончык.

«Гэты дакумент не толькі не адлюстроўвае духу бягучага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, але і наносіць відавочную шкоду крохкаму працэсу нармалізацыі нашых адносін, які акрэсліўся», — лічыць Мірончык.

«Шэраг абсалютна ілжывых пасылаў і сцвярджэнняў сведчаць пра адсутнасць у адпаведных еўрапарламентарыяў нават жадання зразумець тое, што адбываецца ў Еўрапейскім рэгіёне, а таксама аб захаванні негатыўнага настрою ў адносінах да Беларусі. А раз няма аб`ектыўнасці і бесстароннасці, то і каментаваць няма чаго», — заявіў прэс-сакратар МЗС.

У рэзалюцыі, прынятай Еўрапарламентам 24 лістапада, гаворыцца, што прагрэс Беларусі ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў недастатковы, у краіне па-ранейшаму з`яўляюцца палітвязні, зведвае пераслед апазіцыя, прымяняецца смяротнае пакаранне. Акрамя таго, на думку еўрапарламентарыяў, Беларусь не ў стане вырашыць сумненні грамадскасці з нагоды бяспекі атамнай станцыі, якая будуецца ў Астраўцы, паведамляе БелаПАН.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць