Памятаеце 19-гадовага хлопца, які гандлюе рэчамі ў нацыянальным стылі? Ён прапануе калядныя зніжкі 20% на вышыванкі і майкі з «Пагоняй»
Сёлета «Наша Ніва» пісала пра 19-гадовага Вадзіма, які разам са сваім бацькам адчыніў краму «Дарэчы», якая спецыялізуецца на рэчах у нацыянальным стылі.
Праз паўгода мы зноў сустрэліся з гаспадаром крамы, каб ён распавёў пра набыты досвед і першыя вынікі бізнэсу.
«Пасля публікацыі на НН пачало паступаць вельмі шмат замоваў. Людзі прыязджалі і з ЗША, і з Еўропы. У краму пачалі прыходзіць пакупнікі, якія пасля публікацыі матэрыялу вырашылі падтрымаць нас», — дзеліцца ўражаннямі Вадзім.
«Мы пашырылі асартымент. Цяпер у нас з’явілася адзежа ад LSTR (па той жа цане, што і ў афіцыйнага дылера), беларускія шапкі для лазні,
вышымайкі, вышыванкі нашай уласнай вытворчасці,
льняныя заплечнікі з арнаментам і «Пагоняй», мятлікі і гальштукі, налепкі, шмат сувернірная прадукцыі — ад кубкаў і келіхаў да мыла і магнітаў на лядоўню».
Вадзім хоча зрабіць адзежу з нацыянальнай атрыбутыкай больш дасяжнай:
«Мы паглядзелі, што гэта самы папулярны тавар — вышымайкі і майкі з «Пагоняй». Таму вырашылі, што на іх мы зробім зніжку. У нас вышымайкі можна набыць за 18 рублёў, а майкі з «Пагоняй» за 20 рублёў, замест 25-ці. Апроч таго, зніжка — 15 рублёў замест 18-ці — дзейнічае на цішоткі з вершамі беларускіх паэтаў».
Акцыя са зніжкамі працягнецца і ўвесь студзень.
Вадзім робіць бізнэс разам з бацькам.
Малады прадпрымальнік плануе пашыраць асартымент і далей: ужо ёсць дамова з кікбаксёрам і музыкам Віталём Гурковым на продаж яго калекцыі саколак «Наша Возьме».
Таксама ў краме «Дарэчы» хутка з’явяцца саколкі з сімволікай суполкі «Мая краіна Беларусь».
«Мы хочам сабраць у нас усе вулічныя патрыятычныя брэнды.
Таму для ўсіх, хто вырабляе штосьці беларускае, нацыянальнае, нашыя дзверы адчыненыя і мы гатовыя да прапаноў».
Набыць рэчы з нацыянальнай сімволікай можна ГЦ «Сілуэт» 1 паверх, шэраг 2, месца 4, крама «Дарэчы». Кожны наведнік крамы атрымлівае стужку з нацыянальным арнаментам бясплатна.
«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі1313
«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13
Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?1212
Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12
Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей2727
Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей27
Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках33
Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3
Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі88
Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8
Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду33
Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3
Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?88
Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?8
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося4949
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося49
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2121
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі21
У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю1515
У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15
У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл
У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл
Каментары