Грамадства2424

Яшчэ адной сілавой структурай будзе кіраваць не ўраджэнец Беларусі

Як стала вядома «Беларускаму партызану», на днях менскаму спэцназу быў прадстаўлены новы кіраўнік — Юры Хаджымуратавіч Караеў. Палкоўнік Юры Падабед цяпер ляжыць у шпіталі МУС. Цяпер не ўраджэнцы Беларусі ачольваюць Раду бясьпекі, КДБ, МУС, Службу аховы прэзыдэнта і ягоную асабістую ахову.

Як стала вядома «Беларускаму партызану», літаральна на днях менскаму спэцназу быў прадстаўлены новы кіраўнік — Юры Хаджымуратавіч Караеў. Палкоўнік Юры Падабед цяпер ляжыць у шпіталі МУС.

Паводле розных вэрсій, пасьля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намесьнікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пэнсію ва ўзросьце 46 гадоў.

Сам Падабед так пракамэнтаваў гэтае рашэньне для «Беларускага партызана»: «Я прыняў такое рашэньне сам. Дзе буду працаваць далей яшчэ ня ведаю. У мяне ёсьць некаторыя праблемы са здароўем, прычым сур’ёзныя. У мяне з хрыбетнікам праблемы, і ціск скача. Нічога дзіўнага – работа нэрвовая. Яшчэ раз паўтару: рашэньне пра сыход я прыняў сам, на мяне ніхто ня ціснуў. Магу сказаць, што жонка толькі задаволеная. Маладым дарогу трэба саступаць, а зьмена ў мяне больш чым годная».

У 2004 годзе за жорсткі разгон мірных дэманстрацый і зьбіцьцё людзей Юры Падабед быў адным зь першых, каго ўнесьлі ў сьпіс невыязных у краіны Эўрасаюзу і ЗША.

Новы кіраўнік спэцназу па нацыянальнасьці не беларус, ён асецін. Юр’ю Караеву 42 гады. Да нядаўняга часу ён быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску, быў камбатам у вайсковай частцы 32-14 Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У 1996 годзе Караеў скончыў Акадэмію генштабу імені Фрунзэ.

Такім чынам, яшчэ адной сілавой структурай стаў кіраваць не ўраджэнец Беларусі. Варта толькі нагадаць, што Раду бясьпекі ўзначальвае ўраджэнец Днепрапятроўску Юры Жадобін, КДБ – яшчэ адзін сын афіцэра Савецкай арміі ўраджэнец Украіны Вадзім Зайцаў. На Смаленшчыне нарадзіўся міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Службай аховы прэзыдэнта кіруе пензенец Андрэй Уцюрын, а асабістую ахову Лукашэнкі ўзначальвае ўраджэнец расійскага Кургану. Дарэчы, і на пасадзе старшыні Цэнтравыбаркаму стаіць дачка савецкага афіцэра.

На ключавыя сілавыя пасады падбіраюцца пераважна людзі, якія нарадзіліся не ў Беларусі і ўзгадоўваліся як асобы не ў Беларусі. Усіх гэтых людзей яднае траўма ад развалу СССР. Гэткі расклад падтрымліваецца з году ў год. Такога няма ні ў адной іншай эўрапейскай краіне.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць