Газавы кацёл разарваўся ў нясвіжскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
«Паведамленне пра разрыў газавага ацяпляльнага катла паступіла ў МНС 27 красавіка ў 19.59. У выніку разрыву былі пашкоджаны вокны і дзверы кацельні Нясвіжскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі», — распавёў Віталь Навіцкі. Пацярпелых няма. Прычына разрыву высвятляецца.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Каментары