Улада7878

Прапаршчык загінулага салдата: «Я не затрыманы. Быў у адпачынку, нічога не ведаю»

Набірае абароты тэма смерці салдата Сашы Коржыча ў Печах.

Чытайце пра дзікунскі выпадак: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

У паведамленнях СМІ пачала з'яўляцца інфармацыя, што прапаршчык і сяржанты Коржыча затрыманыя, але гэтая інфармацыя не зусім дакладная: на гаўптвахце знаходзяцца толькі два сяржанты, прапаршчык не затрыманы.

Гэта ён сам пацвердзіў «Нашай Ніве».

Прапаршчык Коржыча, пра якога кажуць, што ён забраў у салдата банкаўскую картку і карыстаўся ёй, — гэта ўраджэнец адной з вёсак пад Браславам, Артур Вірбал, 1993 года нараджэння.

Хлопец сам адслужыў у Печах тэрміновую службу, а з 2015 года стаў прапаршчыкам.

Ад абеду ён на допыце ў Следчым камітэце, асабліва нічога не каментуе.

«Самагубства… Я не ведаю, я ж у адпачынку быў», — сказаў ён нам.

Мы адразу ж задалі пытанне пра банкаўскую картку.

«Ну не па тэлефоне ж гэта абмяркоўваць… Я цяпер сам на допыце. Сяржанты на гаўптвахце, мяне не затрымлівалі», — дадаў ён.

З Рэдакцыяй таксама звязалася жонка Вірбала. Яна сцвярджае, што проста не верыць у магчымасць усяго раней апісанага ў СМІ. Маўляў, ён добры і спагадлівы чалавек.

Разам яны не жывуць, але знаходзяцца ў шлюбе.

Бацька прапаршчыка жыве ў вёсцы, маці — у Мінску. Сам ён жыве па месцы службы, у адным з інтэрнатаў Барысава.

Нагадаем перадгісторыю. Нядаўна ў барысаўскіх Печах, дзе праходзяць вучобу салдаты тэрміновай службы, знайшлі павешаным маладога хлопца — 21-гадовага Сашу Коржыча. Ён служыў у 3 школе, 3 роце, 2 узводзе.

Да службы ў арміі Коржыч быў паспяховым хлопцам. Ён добра зарабляў як аўтамеханік, у яго было шмат сяброў, ён вёў актыўны лад жыцця.

21-гадовы Аляксандр Коржыч больш не жыве. Фота з сацсетак. 

Маці і сябры салдата Коржыча сцвярджаюць, што ў часці існуе сістэма пабораў і здзекаў з маладых салдат, якая і прывяла да трагедыі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць