Навука і тэхналогіі11

Мэсэнджар Telegram выдалілі былі з AppStore праз распаўсюд дзіцячай эротыкі

Віцэ-прэзідэнт Apple Філ Шылер паведаміў пра тое, што папулярны мэсэнджар Telegram быў выдалены з App Store, бо праз яго распаўсюджваліся забароненыя відэа і фота, піша 9to5mac.com.

Філ Шылер, віцэ-прэзідэнт Apple па меркетынгу

«Дадатак Telegram быў выдалены з App Store, бо наша каманда мадэратараў выявіла ў ім нелегальнае змесціва. У прыватнасці, эратычны кантэнт з удзелам непаўналетніх. Мы праверылі мэсэнджар і неадкладна канфіскавалі яго з крамы. Таксама мы папярэдзілі распрацоўшчыкаў аб наяўнасці нелегальнага змесціва ў іх прадукце і апавясцілі аб гэтым Нацыянальны Цэнтр дапамогі зніклым і пацярпелым дзецям», — заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Apple.

Кампанія таксама заблакавала ўсіх карыстальнікаў, якія былі датычныя да распаўсюду нелегальнае інфармацыі.

«Мы ніколі не дапусцім размяшчэння нелегальных фота і відэа праз дадаткі з AppStore. Таксама мы абсалютна адмоўна ставімся да любое дзейнасці, якая можа нашкодзіць дзецям. Тое, што мы ўбачылі ў Telegram, — нелегальна і амаральна. Гэта чыстае зло», — дадаў Філ Шылер.

Невядома, як менавіта супрацоўнікі амерыканскай карпарацыі выявілі нелегальны кантэнт у мэсэнджары. Імаверна, гаворка ідзе пра публічныя тэлеграм-каналы, у якіх распаўсюджваліся абазначаныя вышэй фота і відэа.

Нагадаем, 1 лютага 2018 года Telegram выдалілі з AppStore без тлумачэння прычын. Яго стваральнік Павел Дураў тады паведаміў, што праграму выдалілі праз «невялікую праблему», якую хутка меліся вырашыць. Праз некаторы час Telegram вярнуўся ў краму дадаткаў Apple.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць