Культура11

Гісторык Зміцер Дрозд збірае сродкі на выданне кнігі «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча»

Гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч Зміцер Дрозд у год 210-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выдае ўнікальную кнігу.

Гэта вынік некалькіх год працы ў архівах. У кнігу ўвайшлі свежыя знаходкі, якія прыўздымаюць заслону таямніцы з біяграфіі класіка нашай літаратуры і звязваюць яе з вялікімі падзеямі айчыннай і еўрапейскай гісторыі.

Гэта займальнае чытво для ўсіх, каму цікавыя сюжэты літаратурныя, гістарычныя, дэтэктыўныя, крымінальныя, меладраматычныя…

Кнігу (і не толькі яе!) можна атрымаць, далучыўшыся да краўдфандынгавай кампаніі на платформе Taklaka.by.

«Гэта сёмая мая кніга - і ўсе папярэднія выходзілі за асабістыя грошы аўтара, - кажа Зміцер Дрозд. — Але тады аўтар працаваў на працы, а кнігі пісаў у вольны час. Праца ў архіве — гэта 8—10 гадзін кожны дзень, потым апрацоўка выпісак, напісанне артыкулаў. Цалкам немагчыма працаваць у архіве і зарабляць яшчэ недзе…

Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» фактычна гатовая, ужо выйшаў сігнальны асобнік. Справа за малым: праверка і друк. Наклад будзе залежаць ад сабраных сродкаў, сам аўтар за свае грошы зможа выдаць толькі 50 асобнікаў.

Усё пачалося з выяўлення раней невядомага факту, што Вінцэнт ужо ў 1835 годзе трапіў у Мінскі турэмны замак… Я задаўся пытаннем: а наколькі поўна даследаваныя дакументы і ці ўсё знойдзена? Я вывучыў усё, што было напісана пра нашага класіка, і ўбачыў, што многія кнігі і артыкулы пра яго — гэта, хутчэй, літаратура, чым гісторыя літаратуры. А дакументаў аб ранніх гадах самага Марцінкевіча, тым больш, яго бацькоў, блізкіх — не было наогул.

Для мяне было цікавым больш шырокае пытанне — тое, што я назваў «цяжарам канчатковай вывучанасці». Гэта калі даследчыкі, упэўненыя, што «ўсё ўжо знойдзена», нават не браліся за новыя пошукі біяграфіі і не ўдакладнялі факты такіх зорак, як мой герой, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. З часам прыйшоў азарт — практычна кожны паход у архіў прыносіў новыя дакументы. Атрымалася адказаць на многія пытанні і абвергнуць шматлікія аксіёмы.

 Дзясяткі фактаў з біяграфіі «самага вядомага беларускага класіка» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якія ўжо трапілі ў падручнікі і энцыклапедыі, з'яўляюцца памылковымі. Нават само прозвішча «Дунін-Марцінкевіч» было прыдумано самім Вінцэнтам у 1835 годзе і ніколі да гэтага не выкарыстоўвалася ні ім, ні яго блізкімі.

Ці быў ён з беднай сям'і? Ці выкрадаў 14-гадовую нявесту? Як яго пахавалі пры жыцці? Ці быў ён сіратой, і калі памерлі яго бацька і маці? Як звязана яго жыццё са Слонімам, Слуцкам, Глускам…? Ці быў Мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў у Расеі яго дзядзькам? Як яго сям'я апынулася ў Панюшкавічах? Як пляменнік Марцінкевіча выратаваў ад смерці Адама Міцкевіча? Як ствараліся адначасова самыя дакументальныя і самыя фантастычныя творы мастацтва і навукі - дваранскія радаводы? Калі за што Марцінкевіч трапіў у турму ў першы раз? І ці быў ён там другі раз? А таксама дзясяткі іншых адказаў - у кнізе «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча».

Каментары1

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць