Грамадства9797

«Гэта фактычна генерал-губернатар»: беларускія ўлады вырашаюць, што рабіць з Бабічам

Асноўны кандыдат па пасаду пасла Расіі ў Беларусі — Міхаіл Бабіч. Як сцвярджаюць расійскія медыі са спасылкай на кулуарныя размовы, ён можа атрымаць яшчэ і статус асаблівага прадстаўніка прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Чытайце: Крыніца ў Крамлі: Бабічу прапанавалі пасаду спецпрадстаўніка Пуціна ў Беларусі

Чытайце: Кандыдат у паслы Расіі ў Беларусі праславіўся як «сматрашчы ФСБ»

Ад такога пасла-спецслужбіста адмовілася ў 2016-м годзе Украіна. 

Ці можа Беларусь дазволіць сабе тое ж самае і што ўвогуле думаюць пра Бабіча ў высокіх кабінетах? 

«Наша Ніва» распытала пра гэта ў людзей, набліжаных да ўлады. 

«Калі ты звычайны пасол, то для прыняцця рашэнняў ты ідзеш па лініі: пасольства — МЗС — урад — Адміністрацыя.

Асаблівы статус азначае, што для прыняцця рашэнняў па Беларусі Бабіч будзе дзейнічаць наўпрост з органамі ўлады Расіі. Калі ты прадстаўляеш прэзідэнта, то можаш спакойна патэлефанаваць адразу Шайгу, любому губернатару, кіраўніку Рассельгаснагляда, умоўна, і гэтак далей. У адных руках аказваецца вельмі шмат нітак і адміністрацыйнай улады.

З улікам і без таго празрыстых межаў між Беларуссю і Расіяй — гэта фактычна генерал-губернатарства ці вельмі блізка да таго.

Не прыняць яго фармальна можна, так ужо было раней, але цяпер сітуацыя трохі іншая. Улічваючы нашу «братэрскую любоў», гэта як жонку выставіць за дзверы.

І таксама важны момант — Расія імкнецца паставіць у Беларусі моцную фігуру. Спачатку разглядалі Суркова з яго сувязямі, Ткачова. Цяпер — Бабіча. Задача рускіх — не паставіць другога Зурабава, які ў іх уяўленні прас**аў Украіну», — сказала нам адна крыніца. 

«Калі Бабічу нададуць спецстатус, то гэта стане сведчаннем асаблівай увагі да працэсаў у Беларусі: гэта і жаданне мець большы ўплыў на тое, што ў нас адбываецца, у iнтарэсах расiйскага боку, — выказаўся другі чалавек. — З улiкам геапалiтычнай сiтуацыi у рэгiёне гэта сведчыць, у сваю чаргу, што намер і жаданне канвертуюцца ў рэалізацыю таго кантролю і ўплыву.

I непазбежна вядзе да актывiзацыi тых прарасiйскiх сiл у нашай краiне, якiя непрыязна ставяцца да беларускай незалежнасцi.

Гэта, у сваю чаргу, вяло б да актывiзацыi палiтычных плыняў у самой краiне i мiжнародных уплываў на ўнутраную сiтуацыю. I усё гэта магло б скласцiся у сiнергетычны эфект, небяспечны для нашай стабiльнасцi i незалежнасцi», — падсумаваў другі эксперт, блізкі да ўладных колаў. 

«Рускія ўжо на нізкім старце — яны праводзяць супраць нас інфармацыйныя аперацыі (кшталту качак пра інсульт Лукашэнкі, але гэта толькі адна ў цэлай чарадзе) і сватаюць паслом чалавека, які спрычыніўся да разгрому нацыянальных эліт і мовы ў Татарстане. Вядома, калі мы не прымем гэтага чалавека, то будуць нейкія кулуарныя санкцыі, якія выліюцца ў тое, што бюджэт згубіць грошы, — сказаў яшчэ адзін суразмоўца «Нашай Нівы». —

Можна свядома пайсці на рашучы крок і адмовіць, але можна пайсці іншай дарогай — прыняць, але без асаблівага статусу, і аблашчыць, паспрабаваць зрабіць кантраляваным.

Але ў любым разе рашэнне тут за Лукашэнкам, толькі ён можа яго прыняць, меркаванне МЗС мае кансультатыўную ролю», — сказаў супрацоўнік аднаго з ведамстваў. 

Каментары97

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць