Найбуйнейшая амерыканская сетка крам Walmart спыніла продаж футболак з сімволікай СССР пасля скаргі еўрадэпутатаў з Латвіі, Літвы і Эстоніі. Пра гэта паведаміла дэпутат Еўрапейскага парламента ад Латвіі Інэсэ Вайдэрэ, перадае Delfi.

Група дэпутатаў, якія прадстаўляюць у Еўрапарламенце Латвію, Літву і Эстонію, раней заклікалі найбуйнейшую рознічную сетку ў ЗША Walmart спыніць продаж футболак з сімволікай «таталітарнага рэжыму, які забіў мільёны чалавек».
У краінах Балтыі забаронена публічнае выкарыстанне савецкай сімволікі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары