Культура

«Рэквіем па Хрыстове»

Выйшаў другі зборнік паэта з вёскі Хрыстова Люцыяна Шчаснага.

Гэты зборнік паэт прысвяціў беларускім вёскам, якія выміраюць і знікаюць з геаграфічных картаў. Разам з гэтымі вёскамі знікае цэлы пласт культуры, бо кожная вёска — гэта як маленькі сусвет са сваёй тапанімікай, традыцыямі, укладам жыцця.

Канечне, гэта працэс натуральны, ідзе рост гарадоў, развіваецца сельскагаспадарчая тэхніка, ужо не патрабуецца столькі працаўнікоў, каб пракарміць насельніцтва краіны. Але для чалавека, які ўсё жыццё пражыў у вёсцы, бачыць усё гэта вельмі балюча.

Зараз насельніцтва беларускай вёскі ў асноўным пажылое, людзі співаюцца і дэградуюць. Чалавеку, што жыве на вёсцы, якому не абыякавы лёс краіны, бачыць гэта вельмі балюча. Гэтым болем і прасякнуты вершы Люцыяна Шчаснага.

Зборнік названы «Рэквіем па Хрыстове», бо словам Reqiem пачынаецца каталіцкая малітва па памёрлых. Вёска Хрыстова яшчэ далёка не вымірае, хаця і ў ёй што раз больш пустуючых хат. Але ў кнізе сабраны боль за ўсе беларускія вёскі, якія паступова знікаюць з твару зямлі.

Некалькі штрыхоў з біяграфіі паэта.
Нарадзіўся Люцыян Шчасны 1 кастрычніка 1942 года, у 1949 годзе пайшоў у Хрыстоўскую пачатковую школу. Потым скончыў яшчэ два класы Ласіцкай сярэдняй школы. Перад прызывам у войска ваенкамат прымусіў атрымаць сямігадовую адукацыю ў вячэрняй школе. З 1962 па 1965 год служыў у Сібіры. У 1966 годзе скончыў курсы трактарыстаў. Некалькі год працаваў па спецыяльнасці, а потым шмат гадоў на ферме пастухом. З 2002 года на пенсіі. У 2007 годзе быў надрукаваны першы зборнік паэта «Споведзь душы». Гэта другі зборнік паэта, будзем спадзявацца, — не апошні.

westki.info

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць