Грамадства1717

Педагогу з-пад Гродна, якая расказала пра музычную школу без святла, прыйшлося звольніцца

Педагогу, якая сфатаграфавала, як дзеці займаюцца без святла ў музычнай школе пад Гроднам, у аддзеле культуры Гродзенскага райвыканкама прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні. Жанчына заяву падпісала, але кажа, што хоча працаваць у музычнай школе і далей, піша Tut.by.

Фота: Анатоль Мышкевіч.

Вучням музычнай школы ў Падлабенні даводзіцца вось ужо некалькі месяцаў запар займацца ў памяшканні, дзе няма святла. Выкладчыкі гавораць, што праблему мясцовая ўлада і раённы аддзел культуры паабяцалі вырашыць літаральна на днях, але пакуль што дзеці на заняткі ходзяць з ліхтарыкамі.

Сфатаграфавала, як праходзяць заняткі ў цемры, настаўнік па сальфеджыа Алена і перадала здымкі сваім знаёмым. Так фатаграфіі з'явіліся ў інтэрнэце.

Жанчына кажа, што хацела проста прыцягнуць увагу да праблемы.

— Я працую ў прафесіі з сярэдзіны 90-х гадоў. І для мяне проста дзіўная ўся гэтая сітуацыя з адсутнасцю святла і з тым, што мяне папрасілі «на выхад» у сярэдзіне навучальнага года. Я наўрад ці знайду хутка новае месца працы. Ды і мая дзейнасць тут мне падабаецца, — кажа Алена і дадае, што ў аддзел культуры яе выклікалі сёння, 15 лістапада, з самай раніцы і адразу ж прапанавалі напісаць заяву па згодзе бакоў. — Я разгубілася і падпісала. Потым расплакалася, а цяпер супакоілася і разумею, што гэта месца працы губляць не хачу. З іншага боку, вельмі баялася, што могуць звольніць па артыкуле — але атрымалася вось так. Цяпер не ведаю, што з гэтым усім рабіць.

У аддзеле культуры Гродзенскага райвыканкама запэўніваюць, што педагогу давалі ўказанні праводзіць заняткі па нотнай грамаце ў будынку мясцовай бібліятэкі, аднак жанчына адказвае — там не заўсёды было месца для юных музыкаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць