
Фота Піліпа Каваленкі
Аўтобус ХК «Дынама» Мінск трапіў у ДТЗ у цэнтры Мінска. У аўтобус збоку ўрэзаўся джып. Пацярпелых няма
Аварыя здарылася на вуліцы Няміга, пад мостам з праспекта Пераможцаў. Цікава, што кіроўца легкавіка схаваў свой нумар.
«Дынама» рыхтуецца да выязной серыі з чатырох матчаў. У панядзелак — першая гульня ў Хабараўску з «Амурам». У пятніцу «зубры» прайгралі дома «Аўтамабілісту» — 0:4.
Клуб працягвае заставацца на апошнім радку ў Заходняй канферэнцыі, на бал адстаючы ад «Северсталі» і на дзевяць ад зоны плэй-оф.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары