Грамадства1616

Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

Беларусы!

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!

Дзевяноста восем гадоў таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».

Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў.

Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь.

27 лістапада — іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна сьвяткаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне сьвечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.

Жыве Беларусь!

Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства.

Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы.

Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць.

Каментары16

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць