На памежным пераходзе «Макраны», што на беларуска‑ўкраінскай мяжы (Маларыцкі раён), ператрэсьлі ўдзельнікаў Новай школы маладых палітыкаў, арганізаванай Радай Эўропы. У старшыні Гарадзенскай арганізацыі АГП Юрася Істоміна супрацоўнікі КДБ забралі ноўтбук, дыскі і літаратуру. Корпаліся асабісты і ў асабістых рэчах іншых актывістаў апазыцыі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары