Грамадства88

У Слуцку 77-гадовая бабуля прыйшла па пенсію, а ёй сказалі, што яна памерла. І так было два разы

77-гадовая жыхарка вёскі Амговічы прыехала ў банк, што знаходзіцца ў Слуцку, каб атрымаць пенсію са свайго рахунку. А аператар банка паведаміла ёй, што «рахунак заблакаваны з прычыны смерці ўкладчыка» — гэта значыць яе.

Святлана Аляксееўна (імя змененае — Рэд.) з цяжкасцю апамяталася і стала тлумачыць, што раней памёр яе муж. А сама яна, вось, жывая. Паказала і свой пашпарт. Яна патлумачыла супрацоўніку банка, што пасля смерці мужа была ў натарыуса па справах спадчыны. Супрацоўнікі банка раіліся і пенсію жанчыне выдалі. Гэта здарылася ў снежні.

Учора, 28 студзеня, пенсіянерка са сваёй сваячкай зноў прыехала ў банк, але калі хацела атрымаць грошы са свайго ўкладу, ёй зноў адмовілі. Супрацоўніца банка сказала: «Рахунак заблакаваны па прычыне смерці ўкладчыка» і сама здзівілася: як такое можа быць? Стаіць жывы чалавек, а рахункі заблакаваныя па прычыне смерці.

Жанчына перажыла шок. Супрацоўнікі банка не выдалі грошы, нягледзячы на ​​тое, што бачылі сваю кліентку жывой, і яна падала ўсе неабходныя дакументы. Святлана Аляксееўна сказала супрацоўніцы банка, што месяц таму ўжо была падобная сітуацыя, і тады грошы ўсё ж яна атрымала.

Наведвальніц прасілі пачакаць. Па словах сваячкі, бабуля адчула сябе дрэнна: падняўся ціск і балела галава. Жанчыны спрабавалі атрымаць тлумачэнне ад прадстаўнікоў банка і даведацца, як стала магчымай такая сітуацыя і хто ў гэтым вінаваты.

Адназначнага адказу яны так і не атрымалі, а пачулі здагадку, што пасля запыту натарыуса супрацоўнікі банка, імаверна, вырашылі, што памёр не толькі муж, але і жонка. Пенсіянерка здзіўляецца, калі рахунак заблакаваны з прычыны смерці ўкладчыка, то як банк працягваў некалькі месяцаў залічваць на яго пенсію.

Разбор працягваўся дзве гадзіны. Пасля чаго пенсіянерцы выдалі ўклад і папрасілі прабачэння. Па словах нявесткі Святланы Аляксееўны, добра, што гэтая сітуацыя скончылася паспяхова, хоць бабуля перажыла моцны стрэс.

Каментары8

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць