Позна ўначы на 5 красавіка стала вядома, што ў Брэсце затрыманы Дзяніс Мазько — сын пратэстоўцы супраць акумулятарнага завода, на якога завялі крымінальную справу за патроны і выбухоўку, піша Радыё Свабода.
«Пры падтрымцы АМАПа і службовай сабакі правялі ператрус на надзеле, дзе размешчаны падмурак, вагончык. Нічога не знайшлі, нічога не забіралі, але позна ўвечары Дзяніса запрасілі ў Следчы камітэт, доўга дапытвалі, і а 1:30 стала вядома, што яго затрымліваюць па крымінальнай справе на трое сутак. Па той жа справе, што і Майсея», — распавёў праваабаронца Раман Кісляк.
Праваабаронца кажа, што ініцыятыўная група пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу лічыць гэтыя падзеі правакацыяй «з мэтай зрабіць брудны піяр, дыскрэдытаваць пратэст».
Каментары