150 чалавек у Курапатах узялі ўдзел у малітве за вяртанне дэмантаваных крыжоў

Каля 14:00 у мемарыяле Курапаты прайшла калектыўная малітва, у якой узялі ўдзел каля 150 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі прыехалі туды з малітвы ў цэнтры Менска, якая прайшла апоўдні перад Свята-духавым саборам, піша Радыё Свабода.
Малітву вёў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій, выступалі Алесь Чахольскі, Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Мікола Савіцкі і іншыя, у іх ліку Марына Адамовіч — жонка затрыманага Міколы Статкевіча, ініцыятара малітвы ў цэнтры Менска.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары