Улада22

Аж тры прадпрымальнікі выйшлі на Кастрычніцкую

Выглядае на тое, што чакаць паўтарэнне леташніх прадпрымальніцкіх пратэстаў сёлета не выпадае. Першую акцыю дробных гандляроў у новым годзе наважыўся правесці Аляксандр Макаеў.

Выглядае на тое, што чакаць паўтарэнне леташніх прадпрымальніцкіх пратэстаў сёлета не выпадае. Першую акцыю дробных гандляроў у новым годзе наважыўся правесці Аляксандр Макаеў. Напярэдадні разаслаў журналістам sms‑кі, каб збіраліся а 12 на Кастрычніцкай плошчы. Прадстаўнікі СМІ прыйшлі, а вось саміх прадпрымальнікаў чамусьці не назіралася.

З другога боку праспекту не без асалоды за дзеяннем назіраў лідэр «Перспектывы» Анатоль Шумчанка. Ён яшчэ напярэдадні прагназаваў правал акцыі.

«Вазьміце інтэрв’ю ў прадпрымальнікаў. Іх тут аж два», — жартаваў былы палітвязень Мікола Статкевіч. Былі Сяргей Гараўцоў са Ждановіч і Ігар Леднік з Барысава.

Калі гадзіннік паказваў 12:32 на плошчы з’явіўся і Макаеў. Адразу пытанне, чаму спазніўся? Займаўся асабістымі справамі. Дзе іншыя прадпрымальнікі? Мабыць, час не прыйшоў.

На тым акцыя і скончылася.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць