Улада66

Праваабаронцы: Прызначэнне парламенцкіх выбараў на лістапад 2019 года груба супярэчыць Канстытуцыі

Уладзімір Лабковіч

19 красавіка падчас выступу з пасланнем да народу і парламента Аляксандр Лукашэнка назваў даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

На лістапад 2019 года прызначаныя парламенцкая выбары, а ў 2020 годзе пройдуць ужо прэзідэнцкія выбары.

У бліжэйшы час з'явяцца адпаведныя рашэнні, адзначыў Лукашэнка.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч лічыць, што прызначэнне даты выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на лістапад 2019 года груба супярэчыць Канстытуцыі Беларусі.

Уладзімір Лабковіч

«Пакуль Канстытуцыя ў нас яшчэ дзеючая, ніякай новай няма, значыць мы павінны кіравацца ёю.

Народ Беларусі як асноўны заканадаўца даў паўнамоцтвы дэпутатам парламента на чатыры гады. Гэта прапісана ў 93 артыкуле Канстытуцыі.

Мінулыя парламенцкія выбары былі ў верасні 2016 года. Значыцца, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны адбыцца не пазней за верасень 2020 года.

Для таго, каб правесці выбары за год да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў парламента, павінны быць прадугледжаныя абавязковыя абставіны, якія пазначаныя ў артыкуле 94 Канстытуцыі. І такія падставы маюць вычарпальнасць, не таму што прэзідэнту захацелася, а таму што ў краіне здарыліся пэўныя моманты», — адзначыў Уладзімір Лабковіч.

Так, паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць датэрмінова скарочаныя пры адмове ў даверы ўраду, выказванні вотуму недаверу ўраду або двухразовай адмове ў дачы згоды на прызначэнне прэм'ер-міністра.

Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць таксама датэрмінова спыненыя на падставе заключэння Канстытуцыйнага суда ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння палатамі парламента Канстытуцыі.

«І толькі ў гэтых выпадках прэзідэнт мусіць прызначыць датэрміновыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Зараз жа мы бачым, што альбо будзе створана такая штучная нагода, якая прадугледжана Канстытуцыяй, што будзе вельмі смешна, альбо мы маем справу з сітуацыяй, калі нормы Канстытуцыі наўпрост ігнаруюцца і парушаюцца.

Адназначна, выбары ў Палату прадстаўнікоў не могуць адбывацца ў гэтым годзе, калі яны не датэрміновыя», — заявіў праваабронца.

Уладзімір Лабковіч падкрэсліў, што цяжка казаць пра палітычныя матывы такога рашэння, бо сістэма ўлады абсалютна замкнутая:

«Увогуле не зразумела, навошта праводзіць выбары ў 2019 годзе, бо ў заканадаўстве прадугледжаныя канкрэтныя тэрміны паўнамоцтваў, і абедзве кампаніі можно было праводзіць у 2020 годзе. Тлумачэнне ЦВК, што гэта цяжка, неабгрунтаванае, бо любая дэмакратыя — рэч цяжкая. Лепш было ўладам не займацца маніпуляцыямі і гульнямі, а проста выконваць Канстытуцыю і закон — праводзіць у 2020 годзе дзве кампаніі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць