Здарэнні66

Гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» ў коме пасля нападу невядомых

Нязменны гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» і гурта «Трубяцкі» Руслан Уладыка знаходзіцца ў коме. Ён трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара «Ляпіса Трубяцкога» Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшлі без прытомнасці, піша Еўрарадыё.

«Вечарам 6-га Руслан выйшаў ад сястры. Побач з домам, які знаходзіцца ў Дражні, зайшоў у кабак. На гадзінніку было 22:28. У 22:30, кульнуўшы на бары чарку, ён адтуль выйшаў. Ёсць відэазапіс яго знаходжання ў бары. На відэа відаць, як да Руслана падыходзіць чалавек, які да гэтага сядзеў за суседнім столікам побач з трыма сябрамі. Руслан яму кіўнуў і выйшаў. У 23:30 Руслана даставілі ў рэанімацыю. Хто і дзе яго знайшоў — незразумела. Роднай сястры следства гэтую інфармацыю не дае. Руслан знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яму адразу зрабілі аперацыю», — кажа Калмыкоў. 

Са слоў сястры Уладыкі, пры сабе Руслан меў барсетку, у якой былі грошы, банкаўскія карткі, мабільны тэлефон. У рэанімацыю музыку даставілі без асабістых рэчаў. 

Кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч паведаміў Еўрарадыё, што па факце атрымання Русланам Уладыкам цялесных пашкоджанняў Партызанскі РАСК г. Мінска завёў крымінальную справу. «На дадзены момант стан музыкі ацэньваецца як цяжкі. Усе абставіны здарэння высвятляюцца», — распавёў ён, адмовіўшыся ўдакладніць, па якім артыкуле заведзена крымінальная справа.

Каментары6

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць