Усяго патроху1919

Мінгарвыканкам дагэтуль вагаецца, ці дазволіць гэтую прыгожую патрыятычную рэкламу ФОТА

Заснавальнік крамы Symbal.by расказаў яшчэ адну гісторыю пра рэкламны банер, макет якога доўга ходзіць па высокіх кабінетах, і дзяржаўныя службоўцы думаюць, што з ім рабіць.

«Родная Беларусь» — гэта быў другі, запасны рэкламны сюжэт, а ў першую чаргу мы хацелі размясціць вось гэты — з прыгожай дзяўчынай у цішотцы з «Пагоняй», — піша Белавус.

Рэкламнае агенцтва «Медыя Альянс» пагадзілася ўзяцца за справу.

«Агенцыя хоць і валодае вялікімі рэкламнымі плошчамі ў метро, але кожны сюжэт трэба ўзгадняць з рэкламным аддзелам метрапалітэна, — піша Белавус. — У метрапалітэне сказалі, што не гатовыя браць на сябе адказнасць, і накіравалі ў аддзел Мінгарвыканкама, які кантралюе рэкламу ў горадзе. Там агенцыі сказалі, што гэта не іх справа і трэба накіроўваць ліст у аддзел ідэалогіі горада, які павінен даць сваю прававую ацэнку.

Аддзел ідэалогіі даў адказ, што зварот да іх не карэктны і трэба звяртацца па гэтым пытанні непасрэдна да старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака.

«Медыя Альянс» накіраваў адпаведны ліст, і вось чакаем адказу, куды накіруюць далей, — ставіць смайлікі Белавус і адзначае: — І гэта пры тым, што мы на макеце адмыслова пакінулі надпіс: «Герб «Пагоня» — ахоўваецца законам, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь».

Каментары19

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць