Лёлік Ушкін. Левым вокам88

Трагедыя фізкультурніка

У сетку праграм дзяржаўнага радыё вяртаецца ранішняя праграма «Вытворчая гімнастыка», вядоўцы якой будуць штодня вучыць нас розным фізічным практыкаванням. Фельетон Лёліка Ушкіна.

У сетку праграм дзяржаўнага радыё вяртаецца ранішняя праграма «Вытворчая гімнастыка», вядоўцы якой будуць штодня вучыць нас розным фізічным практыкаванням.

Кабінет доктара.

Пацыент: Можна?

Доктар: Калі ласка. Што ў Вас?

Пацыент: У мяне вялікая праблема — я абсалютны гаспадар усіх беларусаў.

Доктар: Вы лічыце сябе Аляксандрам Лукашэнкам? Цікавы выпадак. Быў у нас неяк хворы, які лічыў сябе праспектам Машэрава. Уяўляеце яго псіхічны стан пасля таго як праспект назвалі праспектам Пераможцаў! Давялося яго заасфальтаваць па новай, каб супакоіўся… І калі гэта ў Вас пачалося?

Пацыент: Вы не зразумелі — я мацнейшы за Лукашэнку. Ён ніхто ў параўнанні са мною.

Доктар: Так‑так, усё значна горш, чым я меркаваў… І хто ж Вы — Пазняк, Рэмба, Абама або стары Хатабыч?

Пацыент: Я — вядоўца праграмы «Вытворчая гімнастыка», якую шторанку перадаюць па радыё.

Доктар: А! Я і чую, голас у вас знаёмы! Я, праўда, яе слухаю, так, краем вуха, спрасоння…

Пацыент: У тым і рэч, доктар. Мала хто слухае, аднак мае інструкцыі адкладваюцца ў свядомасці людзей. У выніку беларусы паступова пачынаюць падпарадкоўвацца мне. Неяк я заўважыў, як пасярод вуліцы людзі раптам займаюць позу: рукі на шырыні плеч, роўна дыхаюць, трымаюць хрыбет, робяць нейкія пасы рукамі. Часам некаторыя проста бухаліся ў снег, дзе ў позе «лежачы на спіне» качалі прэс. Спачатку я думаў, што гэта псіхі. Аднак пачынаю разумець, што яны выконваюць мае загады!

Доктар: Божухна!

Пацыент: Каб праверыць сваю версію, я наўмысна сказаў нейкую бязглуздзіцу: «А цяпер пераходзім да заняткаў для біцэпсаў. Сядзьце ў позу лотаса і дэвальвуйце нацыянальную валюту на 20%». Што было пасля — Вы ведаеце…

Доктар: Слухайце, Ваш выпадак проста фантастычны!

Пацыент: Доктар, я патрабую неадкладнага накіравання ў Навінкі. Я звычайны чалавек, які можа неадэкватна эмацыйна рэагаваць на бытавыя рэчы. Уявіце, калі заўтра зноў будзе дэвальвацыя. Я ж магу заклікаць штурмаваць Нацбанк! А што, калі раптам буду сексуальна заклапочаны: запатрабую, каб усе беларускі хадзілі ў празрыстых стрынгах? Прычым зімою. Жах!

Доктар: Пачакайце, дарагі. Давайце так: я кладу Вас у лякарню паслязаўтра, а заўтра раніцай у сваёй праграме Вы зробіце агаворку, накшталт: «А цяпер прысядаем і ўздымаем бюджэтны артыкул на фінансаванне медыцыны». Дамовіліся?

Пацыент (сыходзячы): Як раз плюнуць! Да паслязаўтра!

Каментары8

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць