Афіша33

Уладзімір Някляеў сёння прэзентуе новую кнігу «Знічы кахання»

Пра гэта паэт паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Віншую беларусаў, каталікоў і праваслаўных, з каляднымі і навагоднімі святамі!

Дзякую Богу, які зрабіў на святы падарунак. Нарэшце, адолеўшы тры мяжы, польскую, літоўскую і беларускую, на якой затрымаліся, дайшлі да Беларусі «Знічы кахання». Кніга, якая наскрозь — пра каханне: Божае і чалавечае.

Прэзентацыя кнігі 29 снежня а 19.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Апроч «Знічоў кахання», будзе яшчэ гурт «Astrouna» з каляднымі песнямі.

Будуць кнігі з ілюстрацыямі бліскучага беларускага графіка Уладзіміра Вішнеўскага (з аўтографамі).

Дызайн кнігі — мастак Кастусь Вашчанка, укладанне — Таццяна Процька.

Прыходзьце, разам сустрэнем надыход Новага году. А пакуль — адзін верш і адна паэма з кнігі «Знічы кахання» (відэазапіс з канцэрта Зьміцер Вайцюшкевіч, Todar «Зорка Дзіва»).

Каляднага прагляду, яшчэ раз са святамі!

АЛІВА

Вользе

Ён моўчкі крочыў берагам марскім.
Ягоныя сляды змывалі хвалі
І адбягалі… Потым цалавалі
Сляды жанчыны, што ішла за ім.

Ён не глядзеў, ці йдзе? Ён шлях пачаў
І доўжыў так, нібыта йшоў да мэты,
Якой ніхто не ведаў, апрача
Яго самога і жанчыны гэтай.

За імі шлях не рассыпаўся ў прах,
Бо самі йшлі яны, куды хацелі,
І разам з імі па сваіх шляхах
Звяры і птушкі беглі і ляцелі.

Днём грэла сонца. Ноччу грэў касцёр.
Яны ішлі — нічога не шукалі.
Пілі ваду, што працякала з гор,
І елі сыр, што пастухі давалі.

Калі ісці стамляліся, плылі.
Спаць клаліся пад вечнаю алівай.
І ён спяваў нараніцы, калі
Яна з ім прачыналася шчаслівай.

У ёй аліва вечная цвіла,
Якая йсці яму давала сілу,
Ён вёў яе, яна яго вяла
Ад небасхілу і да небасхілу.

На іх сляды, што йшлі вакол зямлі,
Паклаліся сляды дачкі і сына…
Бог ведае, куды яны ішлі…
І хто быў ён… І хто была жанчына…

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне20

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА1

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе39

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне20

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць