Эканоміка1919

Тарыфы на электрычнасць вырастуць на 9%

Урад вызначыў новыя тарыфы на электраэнергію, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня.

Для кватэр з газавымі плітамі цяпер дзейнічае тарыф па аб'ёме спажывання ў 0,1746 рубля за кВт•г, а для кватэр з электраплітамі — 0,1484 рубля за кВт•г. З 1 студзеня тарыфы вырастуць да 0,1901 рубля і 0,1616 рубля адпаведна.

Тарыф па двух часавых перыядах цяпер складае: з 22.00 да 17.00 — 0,1039 рубля за кВт•г, з 17.00 да 22.00 — 0,2968 рубля за кВт•г. З 1 студзеня яны вырастуць да 0,1131 рубля і 0,3232 рубля адпаведна.

Тарыф на электраэнергію па трох часавых перыядах таксама вырасце. З 23.00 да 6.00 электрычнасць будзе каштаваць 0,097 рубля за кВт•г (цяпер — 0,0890 рубля), з 17.00 да 23.00 — 0,2909 рубля (цяпер — 0,2671 рубля), астатні час сутак — 0,1131 рубля (цяпер — 0,1039 рубля).

З 1 студзеня вырастуць таксама поўныя тарыфы на электраэнергію. Аднаставачны тарыф вырасце да 0,2090 рубля за 1 кВт•г.

Тарыф па двух часавых перыядах складзе: з 22.00 да 17.00 — 0,1463 рубля за кВт•г, з 17.00 да 22.00 — 0,4180 рубля за кВт•г.

Па трох часавых перыядах тарыф будзе наступным. Электраэнергію з 23.00 да 6.00 будуць адпускаць па цане 0,1254 рубля за кВт•г, з 17.00 да 23.00 — 0,3762 рубля, астатні час — 0,1463 рубля.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць