«Савушкаў прадукт» выкупіў у дзяржавы яшчэ і «Баранавіцкі малочны камбінат»
«Савушкаў прадукт» Аляксандра Машэнскага выкупіў у дзяржавы 136 425 акцый (або 50,7% ад статутнага фонду) ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат» за 48,3 мільёна рублёў, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Адчужэнне зроблена шляхам прамога продажу ў адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі ад 23 снежня 2019 года «ў мэтах развіцця аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці».
Дагавор куплі-продажу акцый быў заключаны 27 снежня. Грошы ў кошт аплаты акцый ужо паступілі.

Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары