Гарадзенец, аматар більярда, адзначыў сваё 49-годдзе ў більярдавым клубе з кампаніяй знаёмых. Там ён падарыў сябру скрадзеныя шары на 350 рублёў, піша абласная міліцыя
Як паведамілі ў МУС, падчас гульні яны выпівалі. Калі ўсе партыі былі сыграныя, імяніннік сабраў 16 більярдных шароў у скрынку і «падарыў» іх свайму таварышу. Той у сваю чаргу ўзяў шары і сышоў з імі дадому.
Мужчын хутка знайшлі. Дзеянням імянінніка дадзеная прававая ацэнка.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Каментары