Эканоміка

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, даплаты вырастуць з 1 лютага

У Беларусі з 1 лютага праведзеныя пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце (прызначаецца асобам, якія маюць стаж 25 гадоў у мужчын і 20 — у жанчын) з улікам даплаты ў 20% сярэдняй заработнай платы складзе 245,12 рубля.

Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у лютым-сакавіку для людзей ва ўзросце 80 гадоў і больш складзе 59,97 рубля, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў — 44,98 рубля. Надбаўка для інвалідаў першай групы складзе 59,97 рубля, для пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, — 29,99 рубля.

Сацыяльныя пенсіі (прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічвацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — да 263,86 рубля, інвалідам з дзяцінства II групы — 227,88 рубля, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця — 203,89 рубля, інвалідам III групы — 179,9 рубля, асобам, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсіённы ўзрост — 119,94 рубля, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя — ад 191,9 да 263,86 рубля.

Дапамога па доглядзе за інвалідам I групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да 239,87 рубля (у выпадку догляду за адным такім чалавекам) і да 287,84 рубля (за двума і больш).

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць