Грамадства77

Прызначаны новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта замест Снапкова

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — Валерыя Бельскага, экс-дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

Дырэктар рэспубліканскага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Беларусьгандаль» Генадзь Богдан прызначаны намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі.

Таксама сёння было ўзгоднена прызначэнне Вадзіма Заранкіна на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама.

А на пасаду кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста ўзгоднены Андрэй Філановіч.

Валерый Бельскі

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1993). Кандыдат эканамічных навук (2001).

З 1997 года працаваў у эканамічных навуковых інстытутах. 

У 2006-2008 — першы намеснік дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук, у 2008-2012 — дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Акадэміі навук. У 2012-2015 гадах працаваў на пасадзе памочніка міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. З 2015 года — рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Акадэміі навук.

У 2016 — 2020 — дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць