Свет1111

Трамп: Пасля Кітая мы возьмемся за Еўропу

Злучаныя Штаты пасля таго, як падпішуць паўнавартаснае гандлёвае пагадненне з Кітаем, пачнуць больш актыўна весці гандлёвыя перамовы з Еўропай. Пра гэта заявіў Дональд Трамп, выступаючы ў чацвер перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Аёва, піша tass.ru.

«Еўропа наступная. Я хачу скончыць з Кітаем да таго, як мы прыступім да Еўропы», — адзначыў ён, калі казаў пра першую фазу гандлёвай здзелкі паміж Пекінам і Вашынгтонам. «У нас ніколі не было лепшых адносінаў з Кітаем, чым цяпер. Гэта прыгожая гісторыя», — дадаў Трамп.

Звяртаючыся да фермераў штата, ён заўважыў, што пасля дасягнутых ім пагадненняў у гандлёвай сферы з рознымі краінамі яны «будуць зарабляць вельмі шмат грошай». Пры гэтым, як сцвярджае кіраўнік вашынгтонскай адміністрацыі, калі яго не пераабяруць ў лістападзе гэтага года, усе іх «фермы згалеюць».

Раней Трамп заявіў пра сур'ёзнасць намераў увесці мыты на імпарт аўтамабіляў з ЕС, калі бакам не ўдасца заключыць гандлёвае пагадненне на ўмовах, якія задавальняюць Вашынгтон.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць