Якуцкі шаман, які ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», падаў скаргу ў ЕСПЧ
Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які летам 2019 выправіўся ў паход з Якуціі ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна», падаў скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) на парушэнне правоў падчас яго затрымання ў снежні, піша rbc.ru.
Габышаў пачаў паход у Маскву летам 2019 года з групай сваіх прыхільнікаў. Ён патлумачыў свае дзеянні неабходнасцю «выгнаць Пуціна», якога лічыць спараджэннем цёмных сіл. Шамана і яго паслядоўнікаў некалькі разоў затрымлівала паліцыя.
19 верасня ў Бураціі яго даставілі ў якуцкі псіханеўралагічны дыспансер. Неўзабаве Габышава адпусцілі з лякарні, але ён не адмовіўся ад сваіх планаў. Шаман зноў стартаваў з Якуцка ў Маскву 8 снежня, а праз два дні яго зноў затрымалі паліцыянты.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары