Меркаванні99

Віктар Марціновіч пра заробкі бюджэтнікаў: Ад харошага жыцця ў перадвыбарны год «новую сістэму аплаты» не ўводзяць

Віктар Марціновіч на budzma.by піша на злабадзённую тэму — пра пераход з 1 студзеня 2020 года на новую сістэму аплаты працы бюджэтнікаў

Пачынаецца самае цікавае.

Да гэтага моманту сваркі па нафце і газе, малочныя і мясныя войны, спаборніцтвы па біятлоне і паказчыкі па замежных інвестыцыях існавалі нібы ў асобным свеце. Вось ёсць усё гэта і ёсць нармальны беларус, не змагар, інтэрнэт чытае толькі ў плане «Аднакласнікаў». Са светам і дзяржавай стасуецца праз свой партманет.

І з гэтым партманетам, нягледзячы на біятлон, Еўрапейскія гульні і адсутнасць нафты ў трубах, усё было — ну так. Нармальна. Жыць можна. Крыўднавата, вядома, з палякам якім пра заробкі пагаманіць. Ці з літоўцам. Але ж у іх там — фіг яго ведае. НАТА, талерантнасць і геі. Можа, ім там геі даплачваюць, хто ведае. А ў нас хай і меней, але з салютам на Дзень перамогі і «спасібам дзеду за пабеду». Усё сваё, радное. А галоўнае — на сасіскі «Асобыя» хапае.

Але цудаў у свеце не бывае. То-бок бывае, але дакладна не ў свеце заробкаў бюджэтнікам.

Што будзе з атрыманымі ў лютым заробкамі, было зразумела яшчэ тады, калі яны анансавалі пераход з 1 студзеня на новую сістэму налічэння. Замену «тарыфнай стаўкі першага разраду» на «базавую стаўку» — што б ні значылі абодва гэтыя выразы.

Бо, ведаеце, у мяне ёсць пра гэта анекдот.

У канцы 90-х я працаваў на такім прадпрыемстве, звалася «Беларуская дзелавая газета». Паколькі тое прадпрыемства займалася вытворчасцю вельмі незапатрабаванай у Беларусі прадукцыі — праўды, яго рэкламадаўцам дзяржаўныя органы дапамаглі забраць адтуль усю рэкламу.

І грошай на прадпрыемстве не засталося. Грантаў тады яшчэ не прыдумалі, то трэба было нешта рабіць. І ўладальнік прадпрыемства наняў «эфектыўнага менеджара», гэты менеджар, дарэчы, і цяпер трэцца сярод шматлікіх беларускіх «ікспертаў». Мы тады думалі, што менеджар прыдумае, як нам павысіць прыбытковасць продажаў праз розніцу, але гэта было з нашага боку наіўным: з «Белсаюздруку» ж нас вынялі.

То менеджар зрабіў прыкладна тое ж, што Мінпрацы.

Увёў «новую сістэму аплаты». Там былі нейкія «нормы», каэфіцыенты, базавыя стаўкі і «прэміі з фонду эканоміі». У сухім астатку гэта азначала, што заробак скараціўся са 150 даляраў да 30. Але ёсць шанец, што ў наступным месяцы выканаеш «норму», і будзе болей. Калі мы пачалі бухцець, хітраван арганізаваў штодзённыя «тлумачальныя размовы», якія перацякалі ў «планёркі» і вельмі заміналі працаваць.

Вы ж разумееце: ад харошага жыцця ў перадвыбарны год «новую сістэму аплаты» не ўводзяць. Наадварот, зараз іх трэба пачынаць карміць, карміць тлуста, бо хто тыя галасы не лічыць?

Настаўнікі, медыкі, педагогі.

Чаму так адбылося, зразумець вельмі проста, трэба было толькі пільна глядзець навіны апошніх 6 тыдняў.

Вы калі-небудзь думалі, колькі ў нас тых «бюджэтнікаў»? Колькі мільёнаў даляраў трэба, каб даць ім «папіццот»?

«Статыстычны штогоднік» паведамляе, што толькі настаўнікаў у 2019-м было ў нас 97 тысяч. Выхавацеляў у дзіцячых садках — 56 тысяч. Выкладчыкаў у ВНУ — 24 тысяч, дактароў — 55 тысяч. «Сярэдніх медычных працаўнікоў» — 126 тысяч.

Разам з чынавенствам і іншымі катэгорыямі набярэцца палова мільёна.

Каб заплаціць такой колькасці грамадзян «папіццот», трэба $250 млн у месяц. Два месяцы — і гудбай, кітайскі крэдыт у палову мільярда — гэта толькі на заробкі. А помніце яшчэ пра 2,6 мільёна пенсіянераў, якім трэба таксама хаця б па 150 даляраў даць пад выбары ($400 млн у месяц)? Нафтай мы не гандлюем, калій стаіць, з малочкай і мясам перыядычна ўзнікаюць абломы — вы ж бачыце, нават «Белшына» прыпынілася.

Нармальны беларус, не змагар, той, што спасцігае свет праз партманет, нешта ўжо пачынае разумець.

Але не да канца.

Бо што ён робіць?

Ён жаліцца ў Мінпрацы.

Тэлефануе журналістам і дасылае ім разліковікі.

Ён на стадыі адмовы.

Ці назавіце гэта спробай дамагчыся праўды ад баяр (потым яшчэ будзе грукацца да цара).

Пры гэтым цікава паглядзець, што робіць урад: ён распараджаецца правесці «сабранні ў калектывах». Прапаную рабіць іх доўгімі, з пераходам у планёркі. Каб працаваць рабілася невыносна, каб самі прасілі не чапаць.

Я пайшоў з «Беларускай дзелавой газеты» пасля таго, як 8 месяцаў атрымліваў заробак у 30 даляраў. Цікава, куды пойдуць медыкі і дактары. Хіба не на вуліцу? А калі на вуліцу — дык ці дойдуць да плошчы?

Чытайце таксама:
Бюджэтнікам налічылі заробкі па новай сістэме. Што атрымалі людзі і як рэагуюць на змены?

Каментары9

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць