Грамадства1010

Лазня не ратуе ад каранавіруса — доктар Салошкін

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе паўтарыў ранейшыя парады супраць COVID-19 — каранавірус нібыта можна «труціць» гарэлкай і лазняй.«Я некалі абмовіўся аб тым, што людзям трэба, каб змагацца з рознымі вірусамі, у тым ліку і з гэтым, часцей хадзіць у сухую лазню, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Паколькі COVID-19 не любіць высокіх тэмпэратураў і пры плюс шасцідзесяці, як мяне праінфармавалі спецыялісты, гіне».​

Доктар-рэаніматолаг Зміцер Салошкін растлумачыў Свабодзе, чаму нават самая гарачая саўна не лекуе ад COVID-19:

«Калі вы седзіце ў саўне, а чалавек кудысьці перад вамі кашлянуў на паліцу, тады так, калі там сухое паветра 100 градусаў, вірус загіне досыць хутка, — кажа ён. — Але тэмпература цела чалавека ўсярэдзіне гэта адна з самых жорсткіх канстантаў. І нават калі самая моцная хвароба, гэта 40 градусаў.

Нават калі вы седзіце ў саўне, тэмпэратура цела застаецца стабільнай. Так што чалавек-носьбіт гэтага вірусу, калі пасядзеў у саўне, выйдзе і зноў будзе кашляць і распаўсюджваць вірус.

Саўна за кошт тэмпературы можа хіба што «аўтаматычна» праводзіць дэзынфэкцыю, але ў целе чалавека нельга дасягнуць такой тэмпературы».

Лекар дадае: і іншыя «народныя сродкі», як часнык і цыбуля, не лічацца дзейнымі, а сапраўдныя рэкамендацыі супраць COVID-19 даступныя і даволі простыя.

Насамрэч, у Сусветнай арганізацыі здароўя няма даследаваньняў, якія б паказвалі, што вірус SARS-CoV-2 гіне пры тэмпературы ў 60 градусаў.

Каментары10

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць