Два хлявы і лазня згарэлі ў Чашніцкім раёне з-за выпальвання сухой травы, паведамілі БелТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра загаранне сухой травы ў вёсцы Хаўчы паступіла ў аператыўны цэнтр 24 сакавіка ў 19.11. Да прыезду ратавальнікаў агонь знішчыў лазню і адзін з хлявоў, другі згасілі, аднак будынак сур'ёзна пацярпеў. Таксама супрацоўнікам МНС удалося ўратаваць жылы дом, на які мог перакінуцца агонь.
На момант узнікнення здарэння ў будынках нікога не было. Па факце пажару праводзіцца праверка. Асноўная версія — сухую траву запаліў невядомы.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары