Меркаванні33

«А ў царкве — усе беларускія святыя». Яшчэ ўспамін у памяць пра айца Іаана Харашэвіча

Гаварыла з айцом Іаанам, калі шукала, куды хаваюць людскія косткі, якія знаходзяць на тэрыторыі могілак — «Старажоўскага сквера». Мяне тады турбавала пытанне, куды, на якую сімвалічную магілу мне прыходзіць да сваіх прапрабабак і прапрадзядоў. Іх яўна хавалі на Старажоўцы, і магілы знеслі, відаць, яшчэ ў 1930-я, у першую хвалю, раз бабуля нічога пра іх не ведала.

Чытайце таксама: Памёр протаіерэй Іаан Харашэвіч — гэта яму дазволілі адкрыць першы праваслаўны храм Мінска ў часы перабудовы

Я зусім не ўвацаркоўлены чалавек, абсалютна не ведаю складанага царкоўнага этыкету, то трохі губляюся перад святарамі.

Але айцец Іаан вельмі добра са мной гаварыў, без усякай высакамернасці, з якой, ведаеце, бывае, гавораць святары. Я б сказала, па-свецку, і так шчыра па-добраму. Паказаў маленькі белы крыжык, куды падкопваюць косткі. Расказаў, як на задворках Маладзёжнага тэатра адкапалі склеп, ён адслужыў над ім, месца пасвяцілі і закапалі назад ды заклалі плітачкай.

А яшчэ ў яго была вельмі натуральная беларуская мова.

Помню, ехала тады з адчуваннем, як добра, што ў маёй дарагой Старажоўцы менавіта такі святар.

Відаць, яго пахаваюць побач з царквой.

А ў царкве, дарэчы, у 90-я зрабілі проста ўнікальныя роспісы — усе беларускія святыя з Х па ХХ стагоддзе. Вельмі цікава разглядаць і шукаць, каго знаеш.

Прачытала ў матэрыяле, што гэта першая ў Мінску царква, якую адкрылі пры СССР, у 90-м. Трэба дадаць, што яна і апошняя, якую закрылі — у 1938-м. Калі пазакрывалі ўжо ўсё, то святар запрасіў прыходзіць і каталікоў, бо ім ужо не было дзе маліцца. Вельмі люблю гэту гісторыю пра ўзаемапомач.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць