Меркаванні

Івонка Сурвілла памяці Раісы Жук-Грышкевіч

Праз шэсцьдзесят гадоў яна працавала на карысць Беларусі.

У чацвер 2 красавіка, на 90-м годзе жыцця, адышла ў лепшы свет вялікая беларуская патрыётка, выдатная жанчына, сябра Рады БНР, др. Раіса Жук-Грышкевіч.

Нарадзілася Раіса Жукоўская ў сведамай беларускай сям’і ў Пружанах. Вучылася ў Беларускай гімназіі ў Вільні, скончыла дантыстыку ў Нямеччыне, але, паколькі еўрапейскія дыпломы ў галіне медыцыны ў Канадзе не прызнаваліся, пасля іміграцыі ў гэтую краіну зноў мусіла ўзяцца за навуку, каб атрымаць права на працу. Расказвала не раз, як цяжка было вучыцца і адначасна зарабляць на хлеб у тыя часы. Тут ужо, у Канадзе, Раіса Жукоўская выйшла замуж за д-ра Вінцука Жук-Грышкевіча, які быў тады заступнікам Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка.

Праз шэсцьдзесят гадоў яна працавала на карысць Беларусі. Цягам дванаццаці гадоў, калі муж, др. Вінцук Жук-Грышкевіч, быў старшынём Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, была яна штодзённай супрацоўніцай Старшыні Рады.

Адным з вялікіх здабыццяў Раісы і Вінцука Жук-Грышкевічаў было ўсталяванне Беларускага крыжа на Прошчы Мучанікаў у антарыйскім горадзе Мідланд. Да Крыжа пазней дадаўся Помнік ахвярам камунізму ў Беларусі. Беларусы кожны год бяруць удзел у паломніцтве да Беларускага крыжа ў Мідланд.

Была Раіса Жук-Грышкевіч і прыстойным чалавекам. Для пляменнікаў была яна другой маткай. У яе прыгожай сядзібе праводзілі яны ўсе канікулы. Але і для сяброў быў дом Раісы Жук-Грышкевіч заўсёды адкрыты. Не толькі ўражвала гасціннасць гаспадароў, але і шмат хто прыязджаў нават з замежжа да доктара Раісы лячыцца. Як і ўва ўсім, за што бралася, была Раіса выдатнай дантысткай.

Любіла Раіса мастацтва. Любіла чытаць. «Нашу Ніву» чытала з захапленнем «ад А да Я» да апошніх дзён. Любіла пісаць і вельмі прыгожа пісала. Выдала вялікую кнігу «Жыццё Вінцэнта Жук-Грышкевіча». У рамках Выдавецкага камітэту Згуртавання Беларусаў Канады спрычынілася да выдання двух падручнікаў беларускае мовы аўтарства сястры Валянціны Пашкевіч. Да канца жыцця гэтыя кнігі распаўсюджвала. Вялікім шчасцем былі для Раісы яе два падарожжы ў Беларусь у дзевяностыя гады.

Будзе цяжка для беларусаў Канады прывыкаць да сумнае рэчаіснасці, што Светлай Памяці Раісы ўжо між намі няма. Але ў сэрцах нашых яна будзе прадаўжаць жыць. Светлая ёй памяць!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць