Улада1313

Чытай што хочаш/даюць

На 13-ай міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі», што адчыніўся сёння ў павільёне «Белэкспа» (Купалы, 27) арганізатары спрабуюць давесці, што часы змяніліся: сучасныя беларусы могуць чытаць, што хочуць яны. Хош СБ, а хош НГ. А вось НН, НВ — гэта нешта-нейкае невядомае на ўзроўне шумерскіх буквіцаў.

У дзяцінстве бацькі дагодліва працягвалі нам «Вясёлку», у малодшых класах у масавым парадку настаўнікі падпісвалі нас на «Зорьку», у камсамольстве — на «Знамя Юности»... А далей ты, дарослы, можаш выбіраць: «Звязда» ці «Советская Белоруссия». На 13-ай міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі», што адчыніўся сёння ў павільёне «Белэкспа» (Купалы, 27) арганізатары спрабуюць давесці, што часы змяніліся: сучасныя беларусы могуць чытаць, што хочуць яны. Хош СБ, а хош НГ. А вось НН, НВ — гэта нешта-нейкае невядомае на ўзроўне шумерскіх буквіцаў.

Іх, гэтых, незалежных, вядома, запрашалі, але яны самі не хочуць, і хай яны, незалежныя, там даказваюць, што іх аніхто не клікаў. Не хочуць яны публічнасці.

Так ці інакш, факт застаецца фактам: тыя выданні, што раз-пораз паведамляюць пра тое, што ў гэтай краіне хочацца жыць і працаваць, але не кожны дзень, прадстаўленыя не былі. Усё астатняе на выставачных стэндах наўпрост вынікала з гэтага факта: суцэльны Міртрудмай, ТАСС упаўнаважаны заявіць і вечная дружба народаў у шматлікіх яе праявах.

Яшчэ на выставе СМІ было шмат чаго цікава-ваенізаванага. Па павільёне і прылеглых тэрыторыях пахаджвалі сярэдневечныя ваяры ў сабаліных шапках поруч з рэліктавымі міліцыянтамі ў парцянках навонкі і ў не стандартных, падобных да тых, якія носяць ангельскія Бобі, шаломах. На стэндзе «Беларуская прэса ў час вайны» ад надрукаваных Сталіных стракацела ўваччу.

З прыемна-міралюбнага: на стэндзе «Звязды» можна было атрымаць сімпатычныя плакацікі на 2008-2009 год з выявай Мірскага замка, якія звяздоўцы па аднаму даставалі з-пад прылаўка, а «Вясёлка» трактавала кішэннымі каляровымі закладкамі каляндарыкі, якія кранальна прапаноўвалі наведнікам маленькія дзяўчаткі.

Выстава «СМІ ў Беларусі» працягнецца да 8 траўня.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць