Паводле жонкі Валадара Цурпанава, яго затрымалі, калі пайшоў на допыт як падазраваны ў крымінальнай справе за абразу суддзі, піша Радыё Свабода.
Склалі пратакол за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», якое адбылося ў жніўні, і адправілі ў ізалятар да суда.
За пратэсты супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў актывіст ужо адседзеў там 21 дзень. Зь іх 10 трымаў сухую галадоўку супраць незаконнага зняволення, праз пагаршэнне стану яго змясцілі ў бальніцу.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Каментары