Здарэнні

Мінчук, што выкінуў дзіця і сабаку з 24-га паверха, у дзень трагедыі быў моцна п'яны

Жыхар Мінска, што выкінуў з вышыні 24-га паверха сабаку і ўласную дачку, а затым скончыў жыццё самагубствам, у дзень трагедыі быў моцна п'яны. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Чытайце таксама: Мінчук выкінуў з 24 паверха дачку з сабакам, а пасля выкінуўся сам

Нагадаем, інцыдэнт здарыўся 30 чэрвеня на вуліцы Грыбаедава. У двары дома знайшлі целы дзіцяці і мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Тут жа знайшлі і сабаку без прыкмет жыцця.

Высветлілася, што 33-гадовы мінчук знаходзіўся дома са сваёй малалетняй дачкой. У нейкі момант ён сабраў рэчы сваёй былой сужыцелькі і падпаліў іх у ванным пакоі, а пасля гэтага ўзяў сваю васьмімесячную дачку і сабаку пароды той-тэр'ер і накіраваўся на агульны балкон 24-га паверха. Спачатку мужчына скінуў з балкона хатнюю жывёлу, потым дачку, а пасля скокнуў сам.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што ў момант здарэння мінчук быў моцна п'яны (узровень алкаголю ў крыві складаў 2 праміле). Згодна з заключэннем пасмяротнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, у мужчыны не было псіхічных парушэнняў, аднак у перыяд да смерці ён адчуваў выяўленае эмацыянальнае напружанне, абумоўленае ўнутрыасабовым канфліктам.

Каментары

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць