Меркаванні

Аналітык назваў тры ўнутрыпалітычныя матывы закрыцця наземных межаў Беларусі

Закрыццё (дакладней, сур'ёзнае прыкрыццё) мяжы дакладна не звязана з каранавірусам, хоць афіцыйна фігуруе менавіта гэтая прычына, піша аналітык Андрэй Елісееў. Вось чаму:

— Уведзены пастановай 30 кастрычніка рэжым уезду ў краіну і так гранічна мінімізаваў знешнія інфекцыйныя рызыкі. Уезд у краіну дазваляўся абмежаваным катэгорыям замежнікаў толькі праз аэрапорт, а беларусаў абавязалі выконваць 10-дзённы каранцін па прыбыцці з многіх краін.

Нядаўняе даследаванне выявіла, што замежныя краіны для беларусаў — самае малаверагоднае (пару % выпадкаў) меркаванае месца заражэння каранавірусам. Заражэнні ў царкве, спартзале, паліклініцы, краме, у грамадскім транспарце, а тым больш на працоўным месцы адбываюцца шматкроць часцей. Гэта лагічна: межы і так даўно прыкрытыя на ўезд, і ўсплёск эпідэміі ў Беларусі цяпер вынікае з недастатковых і запозненых мер, уведзеных унутры краіны.

— Нават калі б была праблема ва ўездзе вялікай колькасці інфіцыраваных людзей, то пастанова не змяшчала б драконаўскую меру аб выездзе па працы, вучобе або з дазволам на жыхарства толькі раз на паўгода(!).

Гэта пастанова ўкараняе новыя элементы надзвычайнага становішча без яго фармальнага ўвядзення. Рэальныя ўнутрыпалітычныя матывы прыкрыцця мяжы:

1. Увесці больш пільны кантроль за перамяшчэннем грамадзян, асабліва асобных іх катэгорый. У тым ліку перашкода эвакуацыі вертыкальшчыкаў і сілавікоў, якія маглі б патэнцыйна адкалоцца, і членаў іх сем'яў. Рэзкае скарачэнне міграцыйных патокаў дазволіць праводзіць больш педантычны персанальны кантроль на мяжы.

Сюды ж адносіцца спроба перашкодзіць крымінальным працэсам у судах замежных дзяржаў у рамках універсальнай юрысдыкцыі. Беларускія ўлады ўпершыню сутыкнуліся з гэтым феноменам і асцерагаюцца магчымых наступстваў. Калі такім чынам будуць засуджаныя (хоць бы завочна) канкрэтныя беларускія сілавікі, то іншыя рэзка задумаюцца. Улады жадаюць максімальна ўскладніць выезд іншых пацярпелых і сведак з Беларусі, каб апярэдзіць працэсы, падобныя да таго, які ўжо стартаваў у Літве.

2. Планы ўзмацніць кантроль за эканамічнай дзейнасцю беларусаў. Падобна да эканамічнай прычыны, але ў рэальнасці больш палітычная. Логіка наступная: ужо занадта шмат незалежных ад дзяржавы асоб развялося; беларусы павінны капейку зарабляць хай сабе ў калгасе і мець хлеб-малако (часам мяса) накарміць сям'ю. А не жыраваць на схемах з памежным гандлем і цыркулярнай міграцыяй, ды яшчэ лішняй капейкай дзяліцца з усялякімі фондамі салідарнасці.

Можна было б таксама падумаць, што ўлады заклапочаныя адтокам спецыялістаў IT-сферы, медыцынскай галіны і іншых. Трэба ж камусьці эканамічны рост забяспечваць і людзей лячыць. Але гэтая прычына не галоўная, тым больш калі гаворка пра «бунтаўнікоў», хай сабе і найлепшых у свеце спецыялістаў. Ім адведзеныя 10 дзён на зборы.

3. Акрамя гэтага, на рашэнне магла паўплываць перакручаная логіка процідзеяння адключэнню Беларусі ад SWIFT. Маўляў, на фоне гранічна абмежаваных магчымасцяў фізічнага перамяшчэння Захад і беларусы падумаюць двойчы наконт абрыву сувязі з міжнароднай міжбанкаўскай сістэмай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць