Свет

Прадстаўніца Дзярждэпартамента: На наступным тыдні ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

На наступным тыдні варта чакаць новых санкцыяў ЗША супраць рэжыму ў Беларусі. Пра гэта заявіла падчас міжнароднай канферэнцыі па пытаннях бяспекі GLOBSEC намесніца дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд, піша Радыё Свабода.

MIA

Нуланд нагадала, што падчас саміту ў Жэневе 16 чэрвеня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ясна выказаўся пра разыходжанні паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй у пытанні Беларусі, і Уладзімір Пуцін з гэтым не спрачаўся.

Чытайце таксама:

«He didn't disagree». Байдэн расказаў, што абмеркаваў з Пуціным Беларусь

Нуланд выступала па відэасувязі з ЗША.

«Прэзідэнт Байдэн вельмі ясна сказаў, што тое, што адбылося з прымусовай пасадкай самалёта, выцягваннем адтуль дысідэнта і пазнейшым паказам яго з відавочнымі сінякамі, было проста беззаконным. І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народа — гэта правесці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, а спадар Лукашэнка відавочна баіцца гэта зрабіць», — заявіла Вікторыя Нуланд.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць