Улада

Новыя факты ў справе беларускага бізнэсоўца

Факты фальсіфікацыі дакументаў перакладчыцай, якая перакладала на польскую мову банкаўскія дакументы з Беларусі, — новы доказ у справе беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца, які просіць прытулку ў Польшчы.

Факты фальсіфікацыі дакументаў перакладчыцай, якая перакладала на польскую мову банкаўскія дакументы з Беларусі, — новы доказ у справе беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца, які просіць прытулку ў Польшчы..

Факт устанавіла рэгіянальная пракуратура ў Бяла-Падляскай. У перакладах знойдзеныя змены, якія цяжка назваць памылкамі. Паводле пракурора Ёанны Казлоўскай перакладчыца Гражына П., якую падазраюць у падробцы, не прызнае сябе вінаватай і адмаўляецца адказваць на пытанні.

Перакладчыца працавала над дакументамі Жукаўца разам са сваім мужам. Пракуратура не выключае, што абвінавачванні будуць прадстаўленыя і яму таксама.

Андрэя Жукаўца абвінавачваюць у махінацыях падчас атрымання крэдытаў у 700 тысячаў даляраў у двух беларускіх банках. Жукавец быў выпадкова затрыманы ў Беластоку падчас праверкі дакументаў паліцыяй у лютым 2001 году. Тады высветлілася, што ў Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку за фінансавыя махінацыі. Абвінавачаны Андрэй Жукавец спасылаецца на адносіны з беларускай апазіцыяй і лічыць, што доказы супраць яго былі сфальсіфікаваныя ў Беларусі. Беларускі бок запатрабаваў яго экстрадыі, аднак польскі суд вырашыў, што гэта недапушчальна, паколькі ў Беларусі Андрэя Жукаўца мог чакаць несправядлівы працэс. Справаю занялася беластоцкая пракуратура.

ВЖ, паводле Wyborcza.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»25

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць