Улада

Паніжаны рэйтынг надзейнасці чатырох беларускіх банкаў

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі па дэпазітах у нацвалюте яшчэ чатырох дзяржбанкаў.

У спіс агенцтва, як паведамляе Finmarket.ru, патрапілі «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «БПС-банк» і «Белінвестбанк».

Доўгатэрміновы рэйтынг па дэпазітах у нацыянальнай валюце «Беларусбанка» паніжаны з узроўня «Ba1» да «B1», рэйтынг фінансавай устойлівасці пацверджаны на ўзроўні «Е+», прагноз па рэйтынгах «стабільны». Адзнака базавай крэдытнай падтрымкі «Беларусбанка» паніжаная да «B2» з «B1».

Доўгатэрміновы рэйтынг па дэпазітах у нацвалюте «Белаграпрамбанка» таксама паніжаны з узроўня «Ba1» да «B1», рэйтынг фінансавай устойлівасці пацверджаны на ўзроўні «Е+», прагноз па рэйтынгах «стабільны». Аналагічныя рэйтынгавыя дзеянні з такімі ж параметрамі агенцтва ажыццявіла ў адносінах БПС-банка.

Доўгатэрміновы рэйтынг па дэпазітах у нацвалюте «Белінвестбанка» паніжаны з «Ba2» да «B1», рэйтынг фінансавай устойлівасці пацверджаны на ўзроўні «Е+», прагноз па рэйтынгах «стабільны».

Дзеянні агенцтва адлюстроўваюць яго меркаванне адносна магчымасці ўладаў Беларусі аказваць дзяржбанкам падтрымку ў выпадку пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы.

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізіла прагноз па рэйтынгах беларускіх дзяржбанкаў. У гэтым спісе апынуліся «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «БПС-Банк» і «Белінвестбанк». Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва панізіла рэйтынг для гэтых банкаў са «стабільнага» на «негатыўны».

«Негатыўны» прагноз адлюстроўвае здольнасць уладаў Беларусі, якая скарачаецца, аказваць падтрымку банкаўскай сістэме ў выпадку неабходнасці. Акрамя таго, прагноз па рэйтынгах прымае да ўвагі магчымасць прыкметнага пагаршэння самастойных фінансавых пазіцый банкаў у выпадку рэзкага эканамічнага спаду, памяншэння дзяржаўнай падтрымкі карпаратыўнага сектара і/ці наступнага прыкметнага паніжэння курсу беларускага рубля», - вядзецца ў паведамленні агенцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць